2 снежня 1984 года ў сям'і Трафімавых нарадзілася дачка Марыя. Галіна Уладзіміраўна стала хатняй гаспадыняй. Але, сядзець дома, займацца пялёнкамі, не даваць працы розуму - не па ёй.

Сяргей Анатольевіч прапанаваў ёй патэлефанаваць у рэдакцыю часопіса «Биология в школе» ў Маскву. А гэта быў канец снежня 1984 года. Якая рэдакцыя? Хто там будзе яе слухаць? Але, дзякуючы настойлівасці мужа, яна ўсё ж патэлефанавала, і, на яе шчасце ў рэдакцыі знаходзіўся галоўны рэдактар часопіса Н.М. Пажарыцкі. Галіна Уладзіміраўна расказала яму пра тыя матэрыялы, які яна хацела б апублікаваць, і нясмела пацікавілася: ці зацікавілі яны рэдакцыю?

Ёй адказалі: «Конечно! Как скоро вы можете переслать свой материал? Если можно, то в ближайшее время».

І вось напярэдадні Новага года Галіна Уладзіміраўна, узяўшы ў пункце пракату друкаваную машынку, рыхтавала сваю работу ў часопіс. І ўжо ў другім нумары навукова-метадычнага часопіса Міністэрства асветы СССР «Биология в школе» за 1985 год з'явіўся сцэнарый літаратурна-музычнай кампазіцыі «Цветы и порох», прысвечаны 40-годдзю Перамогі. Галіна Уладзіміраўна праводзіла гэтае мерапрыемства ў школе, а затым вырашыла падзяліцца вопытам з настаўнікамі краіны.

Супрацоўніцтва з часопісам працягвалася. І ўжо ў 5 нумары за 1985 з'явіўся артыкул Г.У. Трафімавай «Из опыта работы по антиалкогольному воспитанию школьников на уроках биологии в VIII классе».

Яе артыкулы з'яўляліся ў гэтым часопісе і ў 1990, і ў 1991 гадах. Затым яна пачала друкавацца ў штомесячным навукова-метадычным часопісе Міністэрства адукацыі РФ «Пачатковая школа», штомесячным навукова-метадычным ілюстраваным часопісе Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь “Пачатковая школа”.

З 1985 года па 1995 год Галіна Уладзіміраўна працавала метадыстам гарадскога аддзела адукацыі.

Ячмянева Людміла Фёдараўна ўспамінае, што Галіна Уладзіміраўна як метадыст, была «очень корректна, умело организовывала уроки, делала замечания по существу, делилась своими наработками». Па словах Л.Ф. Ячмянёвай: «можно было получить хорошую методическую помощь».

Лісава Флора Георгіеўна, былы намеснік загадчыка ГарАА, напісала нам наступнае: «Методические разработки Галины Владимировны по биологии, курсу «Я живу во Вселенной» всегда были востребованы учителями города, т.к. представляли собой готовый комплекс для работы учителя и ученика».

«Создание книг серии «Мир вокруг тебя», - піша далей Флора Георгіеўна, - еще одна характеристика уникальности личности Галины Владимировны, ее неиссякаемого трудолюбия. Очень серьезная и кропотливая работа автора не оставляет равнодушными ни детей, ни учителей, ни родителей».

У 1989 годзе сям'я Трафімавых павялічылася яшчэ на 1 чалавека. 6 ліпеня нарадзілася дачка Тонечка. Але Галіна Уладзіміраўна працягвае сваю метадычную работу. У тыя гады яна працавала ў СШ № 3 і СШ№ 17. У гэты час яе працай зацікавілася Вольга Нікіцічна Шутава (карэспандэнт абласной газеты “Народнае слова”). А адбылося гэта так. У СШ № 3 вучылася дачка Шутавай Ганна. Прыходзячы са школы, Анечка тут жа пачынала расказваць, што тлумачыла на ўроках прыродазнаўства Галіна Уладзіміраўна.

Відаць было, што яна захоплена сваёй настаўніцай. І Вольга Нікіцічна вырашыла асабіста пазнаёміцца з ёй. «Нельзя было не заметить, что ей (Анне) интересно на уроках, что она благоволит к своей учительнице. И я оставила все свои дела и поехала познакомиться с ней, ведь не часто педагога так любят. Познакомилась, посидела у нее на уроке и поняла свою дочь, ее  восхищение учительницей… Тогда я в первый раз написала статью про Галину Трафимову, как учительницу», - піша Вольга Нікіцічна і дабаўляе: «Мое мнение: Галина Владимировна пришла в литературу своевременно. Именно такого стиля и тональности книг не хватает детям и родителям. Кстати, все ее книги – это актуальные темы в нашем обществе. И еще, со страниц книг Трафимовой, как с ее глаз, с ладоней при встрече, переходят теплота  человеческого общения, жизнелюбие к ее  читателю”.

І вось, як вынік усёй метадычнай работы і творчых пошукаў, у жніўні 1995 года выйшлі адразу 2 кнігі, напісаныя ў саўтарстве з Атрошчанкай Таццянай Леанідаўнай. Гэта «Тайны в школьном ранце» і «Введение в школьную жизнь». Книга «Введение в школьную жизнь» - метадычны дапаможнік для новага курса, які ўводзіўся з 1 верасня 1995 года ў школах. Ён так і называўся «Введение в школьную жизнь».

Вось, што ўспамінае Т.Л. Атрошчанка пра іх сумесную работу: «Писалось нам легко. Мы зажигали мысли друг друга, удивлялись находкам друг друга, какие-то уроки писали сообща, какие-то по отдельности, а потом были друг у друга первыми слушателями, корректировали и дополняли материал».

З жніўня 1995 года і пачалася пісьменніцкая дзейнасць Г.У. Трафімавай. У інтэрв'ю ёй часта задаюць пытанне: «Почему вы стали писать?». Яна адказвае: «Захотела учить не только своих учеников, а выйти за пределы класса и учить детей всей страны». Мы пацікавіліся ў Галіны Уладзіміраўны, ці цяжка пісаць для дзяцей. І яна сказала, што няпроста, бо з аднаго боку трэба зазірнуць у свет дзіцяці, каб даведацца, што яму цікава. Часам дарослыя самі вырашаюць, што можа быць цікава дзіцяці. Але, размаўляючы з дзецьмі, бачыш адчужэнне ў вачах і разумееш, што ім твая інфармацыя не цікавая. І ў той жа час яны задаюць мноства пытанняў, на якія сапраўды хочуць атрымаць вычарпальныя адказы. Дзеці вельмі назіральныя, у іх неардынарнае мысленне. Неабходна ўбачыць свет вачыма дзіцяці. І, пачуўшы пытанне дзіцяці, неабходна даць вычарпальны адказ навукова і ў той жа час на даступнай ім мове. У гэтым і ёсць яшчэ адна складанасць.

Каб даведацца, што цікавіць дзяцей, Галіна Уладзіміраўна вельмі часта праводзіць сустрэчы з дзіцячай аўдыторыяй. Гэта дапамагае акрэсліць кола пытанняў, якія цікавяць юных чытачоў.

Дзеці на сустрэчах з Трафімавай часта пытаюцца, адкуль яна ўсё ведае. І яна адказвае, што, калі яна садзіцца за напісанне кнігі, на многія пытанні сама не ведае адказу. Спачатку яна для сябе шукае адказы, а калі іх знаходзіць, то ёй хочацца падзяліцца і расказаць пра ўсё дзецям.

У гэты ж перыяд пачынаецца пісьменніцкая дзейнаць Сяргея Анатольевіча Трафімава. У 1996 годзе з’яўляецца першы артыкул у часопісе “Дефектология”.

У гэты перыяд творчасці Галіне Уладзіміраўне шмат дапамагае сям'я.

Частыя сямейныя «вячоркі» (гэта традыцыя сям'і Трафімавых) збіраюць увечары ўсіх разам за кухонным сталом. Тады ўсе расказваюць адзін аднаму, што адбылося за дзень, усе свае навіны, абмяркоўваюць тое, што збіраецца пісаць Галіна Уладзіміраўна. Часта дочкі ў такіх гутарках падказваюць нейкія ідэі. І калі ў самой Галіны Уладзіміраўны з'яўляецца свая ідэя, то дзеці падказваюць, як лепш пра гэта напісаць, як лепш гэта зрабіць.

Так, напрыклад, пасля з'яўлення двух кніг пра СНІД, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прапанавала ёй напісаць яшчэ адну кнігу, але ўжо для дзяцей 11-12 гадоў. Паўстала пытанне: «Как можно об одном и том же трижды написать по-разному?». Калі Галіна Уладзіміраўна расказалапра гэта ў сям'і, то малодшая дачка Тонечка сказала: «Мама, я знаю, как ты должна писать». И она подсказала идею, книга действительно «пошла».

Галіну Уладзіміраўну заўсёды вельмі хвалявалі праблемы здароўя дзяцей. У 1996-1997 гады (з красавіка па май) яна прыняла ўдзел у  распрацоцы праграмы па курсе «Здоровый образ жизни» для 1-4 класаў беларускіх школ, 2 клас - «Помоги себе сам», 1-3 клас - «Школьникам о здоровье» і «Как уберечь себя от беды», 4 клас - «Здоровое сердце» і «О стрессах и конфликтах». Задача гэтага курса даць дзіцяці максімум ведаў, якія дапамогуць яму захаваць здароўе.

Дарэчы, выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» ўзнагародзіла Г.У. Трафімаву Ганаровай граматай за прапаганду ў рэспубліцы літаратуры па здароваму ладу жыцця. Пра гэта напісала ў сваім лісце галоўны рэдактар часопіса «Здарова лад жыцця" Л.І. Дурэйка.

Са студзеня 1998 года ў часопісе “Здаровы лад жыцця” Галіна Уладзіміраўна стала размяшчаць свой матэрыял па курсе «Полезные и вредные привычки». А яшчэ ў снежні 1997 года ў часопісе была надрукавана праграма “Здаровы лад жыцця”. З тых часоў публікацыі Галіны Уладзіміраўны пастаянна можна знайсці на старонках гэтага часопіса. Больш за тое, Г.У. Трафімава з'яўлялася членам рэдкалегіі гэтага часопіса.

Да гэтага з 1996 па 1999 год яна была членам рэдкалегіі часопіса “Пачатковая школа”.

У гэты час творчасцю Галіны Уладзіміраўны цікавіцца прадстаўніцтва ААН у Беларусі. Пра тое, як усё адбывалася, мы спыталі Галіну Уладзіміраўну. На што яна нам адказала, што ААН выйшла на яе праз Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Было вырашана напісаць кнігу «Половое воспитание, профилактика СПИДа среди младших школьников» для дарослых. Для гэтага быў створаны вялікі калектыў аўтараў. Гэтай праграмай кіравала Мельнікава Іна Дзмітрыеўна. Яна і прапанавала Галіне Уладзіміраўне напісаць для ААН што-небудзь дзіцячае па гэтай праблеме.

Так у 1998 з'явілася кніга «Детям о СПИДе и докторе Неболите». Кніга вельмі спадабалася. Выдаваліся дабрачынныя тыражы. Яны разыходзіліся па многіх краінах свету.

У  супрацоўніцтве з дзіцячым фондам ААН у Беларусі Unicef выйшла яшчэ 5 кніг: “Здоровье на тарелке”, “О мальчиках и девочках с головы до пят”, “Ай! Болит!”, “Рассказы Феи Осторожность для больших и маленьких”.

А таксама для бацькоў выйшлі кнігі: “Гигиена и здоровый образ жизни”, “Здоровое питание здоровый образ жизни”, якія напісаны ў сааўтарстве з іншымі аўтарамі: Л.І. Дурэйка, Н.Э. Раманенка, Г.Д. Лосевай. 

Гэтыя кнігі ўбачылі прадстаўнікі фонда ЮНЕСКА. У 2004 годзе яны знайшлі тэлефон Г.У. Трафімавай, патэлефанавалі і папрасілі і для фонду напісаць кнігу. Так у 2005 годзе ўбачыла свет кніга «Девочке Даше, мальчику Саше о беде по имени СПИД».

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дзейнасць Г.У. Трафімавай, яе кнігі, падручнікі, дапаможнікі вядомыя і папулярныя не толькі ў Беларусі. Наша зямлячка «заваявала» і Расію.

«У лёсе кожнага чалавека бываюць дзіўныя сустрэчы, - сказала ў інтэрв'ю Галіна Уладзіміраўна. - Такая сустрэча была і ў мяне. Гэта сустрэча з Розай Гяльфанаўнай Чураковай - навуковым кіраўніком Федэральнага цэнтра Занкова. Падчас працы ў аддзеле адукацыі даводзілася шмат ездзіць па краіне. У адной з такіх паездак абмяняліся тэлефонамі, адрасамі з Розай Гяльфанаўнай. А праз некалькі гадоў атрымала запрашэнне на канферэнцыю, прысвечаную творчасці Л.У. Занкова». На гэтай канферэнцыі адбылася больш працяглая размова, і Р.Г. Чуракова прапанавала Трафімавай напісаць кнігу для навучання па сістэме Л.У. Занкова.

Такім чынам, у 1999 годзе выйшла кніга «Секреты и диковинки окружающего мира» для школ, якія працуюць па сістэме Занкова. У 2004 годзе гэтая кніга стала пераможцам конкурсу, які праводзіла Міністэрства адукацыі Расійскай Федэрацыі. Конкурс называўся «Л.В. Занков и дидактика 21 века». 

У гэты час у Акадэміі навук Расійскай Федэрацыі вырашылі пачаць новы адукацыйны праект “Перспективная начальная школа”. Было вырашана сабраць новы ўнікальны калектыў аўтараў, якія напішуць цэлы камплект падручнікаў па прадметах: матэматыка, руская мова, навакольны свет і г.д. Гэтыя падручнікі павінны ўзаемадапаўняць адзін аднаго. Галіне Уладзіміраўне і яе мужу Сяргею Анатольевічу прапанавалі прыняць удзел у напісанні такіх падручнікаў.

У тэндэры па напісанні праграмы па прадмеце «Окружающий мир» удзельнічалі 5 аўтараў. Праграма Трафімавых перамагла, і ім прапанавалі пісаць падручнікі па ёй. Па падручніках Галіны і Сяргея Трафімавых да 2014 года вучыліся дзеці ва ўсіх рэгіёнах Расіі. Сам праект, як сказала нам Галіна Уладзіміраўна, цікавы тым, што падручнікі ўсе навуковыя, без адзінай недакладнасці. Унікальнасць гэтых падручнікаў яшчэ і ў тым, што па іх могуць займацца як дзеці ў вялікіх гарадах, так і дзеці з малакамплектных сельскіх школ. Здавалася б, чым сельскія дзеці адрозніваюцца ад гарадскіх? Яны жывуць у розным асяроддзі. Для некаторых неабходна тлумачыць паняцці «вуліца», «метро» і інш. У падручніках гэта ёсць.

І тэхналогія навучання для настаўнікаў распісана з улікам гэтых асаблівасцяў. Таксама ўпершыню падручнік напісаны для хлопчыкаў і для дзяўчынак, гэта значыць улічаныя гендэрныя асаблівасці. Гэта атрымалася дзякуючы таму, што ў падручніку ёсць героі. Гэта Маша і Міша Івановы, іх бацькі. Гэтыя героі не проста на ілюстрацыях, яны дзейнічаюць. Яны вучаць дзяцей, як скласці даклад, яны спрачаюцца, выказваюць сваё меркаванне. Падручнікі вучаць дзяцей праз дыялог. А, пачынаючы з другога класа, падручнік вучыць здабываць інфармацыю з розных іншых крыніц. Дзеці вучацца працаваць з падручнікамі, энцыклапедыямі, слоўнікамі, інтэрнэтам.

Падручнікі  для школ Расійскай Федэрацыі.

Гэты камплект зацікавіў Міністэрства адукацыі Узбекістана і Таджыкістана. Праект “Перспективная начальная школа” выйграў тэндэр на пастаўку падручнікаў у Афганістан. Выдавецтва “Академкнига/учебник” вяло перамовы, але ў Афганістане пачаліся ваенныя дзеянні і праект закрылі.

Але самым адметным стала тое, што, атрымаўшы перамогу ў конкурсе, і атрымаўшы заказ на напісанне кніг для адукацыйнага праекта “Перспективная начальная школа” Галіна Уладзіміраўна і Сяргей Анатольевіч вырашылі працававаць разам, у сааўтарстве. Галіна Уладзіміраўна адзначае, што гэта было вельмі важна – разглядаць праблему ці пытанне з двух бакоў: мужскога і жаночага. Пленная супрацоўніцтва аўтараў прадаўжаецца і сёння.

З 1995 па 2005 год Г.У. Трафімавай напісана каля 80 кніг. 70 з іх былі выдадзены. Акрамя таго ў розных часопісах было апублікавана каля 70 артыкулаў. І амаль увесь матэрыял пра здароўе. Агульны тыраж кніг склаў 1 160 000 экзэмпляраў. Яе кнігі пастаянна ўдзельнічаюць у кніжных кірмашах у Рэспубліцы Беларусь і ў Расіі. Кнігі атрымліваюць прызавыя месцы, але ўзнагароды застаюцца ў выдавецтвах. У верасні 2005 года адбыўся XVIII Міжнародны кніжны кірмаш. Камплект падручнікаў Трафімавых дэманстраваўся ў павільёне расійскіх выдавецтваў, а таксама іх кнігі былі і ў павільёне, дзе размяшчаліся выдавецтвы краін СНД. У сакавіку 2006 года муж і жонка Трафімавы са сваімі падручнікамі прынялі ўдзел у Адукацыйным кірмашы ў Маскве.

З 1997-2003 гады выйшла серыя кніг Мир вокруг тебя. Пачалася серыя з кнігі  “Знакомся - эта улица!”, якая выйшла ў выдавецтве “Красіка-Прынт”. Далей кнігі гэтай серыі выдаваліся ў розных выдавецтвах: “Тесей”, “Адукацыя і выхаванне”, «Красіка-Прынт». Усяго выйшла 7 кніг: “Ты по улице идешь”, “Секреты звуков”, “Ароматные загадки природы”, “Любознательным о секретах движения”, “Холодные и горячие тайны”, “Разноцветные чудеса”.

 

 

 

 

 

 

 

 

З 2001 года пачалося супрацоўніцтва з выдавецтвам “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”. У свет выйшла серыя “Детская энциклопедия “Здоровье”. Галіна Уладзіміраўна, а пазней і Сяргей Анатольевіч уваходзілі ў склад аўтарскага калектыву кніг: “Твой дом: основы безопасности жизнедеятельности”, “Мир без опасности: Двор. Улица”, “Родники здоровья в чашке”.

Галіна Уладзіміраўна аўтар не толькі падручнікаў і метадычнай літаратуры. Яна стварыла навукова-папулярную серыю кніг «Читай и удивляйся». З 2002 года па 2004 год у гэтай серыі выйшла 8 кніг. Прачытаўшы кнігі гэтай серыі, дзеці пазнаюць мноства сакрэтаў з жыцця жывёл, рыб, насякомых. Кнігамі гэтай серыі, хоць яны і прызначаныя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту, зачытваюцца і дарослыя людзі. У 2003 годзе вучні СШ № 3 і № 17 г. Оршы назвалі гэтыя кнігі самымі чытальнымі. Кнігі лёгка чытаюцца, вельмі прыгожа аформленыя. «Кожная з кніг - гэта маленькая энцыклапедыя па пэўнай тэме», - кажа сама Галіна Уладзіміраўна. Усяго пабачыла свет 8 кніг з гэтай серыі: «Про рожки улитки и крылорога, рогатую птичку и носорога», «Зачем язык нужен?», «Удивительные пузыри», «Зачем крокодил камни глотает?», «Колючее чудо», «Тайны с горчинкой», «Что написано в глазах?», «Яблочные секреты».

Мастак-афарміцель серыі кніг “Читай и удивляйся” - Наталля Наўроцкая ўзгадала, што  ў рабоце па афармленні кніг серыі,  ёй «дапамагала» яе кошка Ціна. Пра кнігі серыі яна напісала так: «Уверена, эти книги всегда найдут своего почитателя! Ведь не так просто рассказать о тайнах и загадках природы доходчиво и научно понятно. Серия «Читай и удивляйся» - удачный вариант для чтения ВСЕЙ семье. Читайте и удивляйтесь ВЕЛИЧИЮ окружающего нас мира!!!»

З 2006 года пісьменнікі Трафімавы цесна супрацоўнічаюць з выдавецвам “Народная асвета”. Пачынаецца выпуск серыі “Рассказы Деда Природоведа”. Першай свет убачыла кніга “Берёзовый алфавит”. Гэтая серыя з’яўляецца ўнікальнай – кнігі для яе пішуць толькі пісьменнікі Трафімавы і ўсе кнігі серыі прысвечаны прыродазнаўству. На сённяшні дзень выйшла 47 кніг.

“Дети младшего возраста очень любопытны, их интересует буквально всё. Иногда, они своими вопросами ставят взрослых в тупик. Например, вы так сразу, с ходу можете ответить, почему рак красный или, чем отличается волк серый от красного? А знаете ли вы, что слон бывает белый и, как, не разбивая, поместить яйцо в бутылку? Слабо? На эти и многие-многие другие вопросы вы можете найти ответы, познакомившись с книгами Галины Трафимовой, которые выходят в серии «Рассказы Деда Природоведа». Фонд нашей детской библиотеки пополнился тремя новыми книгами автора «Яичные загадки и разгадки», «Путешествие к белым диковинкам», «Живут ли в Красном море красные рыбы?». Главное достоинство этих книг состоит в том, что материал представлен на понятном для детишек языке, а еще в каждой из них есть «Игротека  Деда Природоведа», которая предлагает выполнение интересных заданий на внимание и смекалку. Ну что, заинтересовались, тогда вперед!” - такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце Барысаўскай дзіцячай бібліятэкі імя А.Гайдара і многіх іншых бібліятэк Рэспублікі.

Праз выдавецтва “Народная асвета” да пісьменнікаў Трафімавых звярнуліся прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і папрасілі напісаць кнігі, якія дапамогуць знізіць працэнт гібелі дзяцей на дарогах.

Такім чынам, на свет з’явілася новая кніга “Азбука юного пешехода”. У 2013 годзе выйшла 3-е перавыданне кнігі. І кніга “Азбука юного пассажира”. У 2013 годзе выйшла 2-е перавыданне кнігі.

 

 

 

 

 

 

У выдавецтве “Народная асвета”  шмат гадоў выдавалася “Красная книга Республики Беларусь”. И вось кіраўніцтва  выдавецтва вырашыла выдаць новую “чырвоную кнігу”, якая будзе  разлічана на дзяцей 6-9 гадоў. Па ўспамінах Галіны Уладзіміраўны Трафімавай, работа па стварэнні кніг была пачата ў 2009 годзе, а ў маі 2010 года выйшла першая кніга “Они не должны исчезнуть: рассказы о растениях Красной книги Республики Беларусь”, і ў гэтым жа годзе - “Они не должны  исчезнуть: рассказы о животных Красной книги Республики Беларусь”. У  2012 годзе выйшла 2-е выданне кнігі.

 

З 2006 года пісьменнікі Галіна і Сяргей Трафімавы супрацоўнічаюць з выдавецтвам “Аверсэф” па выпуску комплекса дапаможнікаў па вучэбнаму прадмеце  “Человек и мир”  для  пачатковых  класаў  школ Рэспублікі Беларусь.

Для 4 класаў выйшла кніга “Мая радзіма - Беларусь” і рабочыя сшыткі па прадмеце  “Человек и мир” для вучняў  1, 2, 3 класаў. Выйшаў “Девник наблюдений” (для вучняў 2 класаў) і кніга “О чем в учебнике на прочитаешь” для вучняў 2-х і 3-х  класаў. Цікавымі дапаўненнямі сталі кнігі “150 заданий для умников и умниц” (2 кл.) и “200 заданий для умников и умниц” (3 кл.). Усе гэтыя кнігі зацверджаны Нацыянальным інстытутам адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Навучанне дзяцей па гэтых кнігах ажыццяўляецца і сёння.