• Кантакты

Гонар Аршанскай зямлі –

пісьменнікі Галіна і Сяргей Трафімавы
  • Галоўная
  • Біяграфічныя звесткі
    • Трафімаў Сяргей Анатольевіч
    • Трафімава Галіна Уладзіміраўна
    • Артыкулы пра жыццё і дзейнасць
    • Творчыя сустрэчы
  • Пачатак пісьменніцкай дзейнасці
  • Выданні і публікацыі
  • Буквар Аршанскі
  • З успамінаў пра пісьменнікаў
  • Прызнанне таленту
  • Фотагалерэя
  • Відэаархіў

Аб праекце

    Камбініраваная краязнаўчая база даных “Гонар Аршанскай зямлі – пісьменнікі Трафімавы” – вынік сумесных намаганняў супрацоўнікаў Цэнтральнай бібліятэкі імя А.С. Пушкіна і дзіцячай бібліятэкі імя  Н.К. Крупскай па збору матэрыялаў пра жыццё і дзейнасць таленавітых аршанскіх пісьменнікаў Галіны Уладзіміраўны і Сяргея Анатольевіча Трафімавых. Вялікую дапамогу ў зборы матэрыялаў аказалі бібліятэкарам самі пісьменнікі. Іх неацэнная дапамога робіць гэтую базу даных максімальна поўнай і дакладнай. Па меры паступлення інфармацыі база даных будзе дапаўняцца новымі звесткамі.

   Галіна Уладзіміраўна і Сяргей Анатольевіч – педагогі-наватары, таленавітыя аршанскія пісьменнікі, члены ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, пераможцы  міжнародных конкурсаў, дыпламанты Рэспубліканскага конкурсу  ў намінацыі “Дзіцячая літаратура”, тройчы лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Пятруся Броўкі ў намінацыі “Літаратура для дзяцей” Віцебскага аблвыканкама, лаўрэаты прэміі імя Уладзіміра Караткевіча ў намінацыі “Проза” Віцебскага аблвыканкама.

    Пісьменнікі – аўтары звыш 200 навукова-пазнавальных кніг для дзяцей, вучэбных дапаможнікаў для настаўнікаў, аўтары  комплексу дапаможнікаў па прадмеце “Окружающий мир” для вучняў 1-4 класаў школ Расійскай Федэрацыі, якія працуюць па праекце “Перспективная начальная школа”, аўтары комплексу дапаможнікаў па вучэбнаму прадмеце “Человек и мир” для вучняў пачатковых класаў школ Рэспублікі Беларусь, аўтары ўнікальнага выдання “Букварь Оршанский”.

   

© 2023 БД "Гонар Аршанскай зямлі – пісьменнікі Трафімавы". Усе правы абаронены.