Беларускі пісьменнік. Настаўнік хіміі і біялогіі. Член ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” (2009). Чалавек года Віцебшчыны (2014). Нарадзілася 4 снежня 1960 года  ў г. Оршы Віцебскай вобласці. Жыве і працуе ў Оршы.

У 1977 годзе скончыла сярэднюю школу № 5 і паступіла ў Віцебскі педагагічны інстытут імя С.М. Кірава. Яшчэ студэнткай інстытута Галіна Уладзіміраўна напісала навуковую работу “Программированный контроль на уроках химии”, за якую атрымала дыплом І ступені на рэспубліканскім конкурсе. Скончыўшы ў 1982 годзе педагагічны інстытут з адзнакай, пачала працоўны шлях настаўнікам Аршанскай школы-інтэрната.

З 1985 г. працавала метадыстам гарадскога аддзела адукацыі. У гэты час метадычныя распрацоўкі Г.У. Трафімавай па біялогіі і артыкулы з вопыту работы маладога спецыяліста пачынаюць з’яўляцца на старонках навукова-метадычных часопісаў “Біялогія ў школе”, “Пачатковая школа” і інш.

У 1995 г. выйшлі дзве кнігі Г.У. Трафімавай, якія яна напісала ў сааўтарстве з Т.Л. Атрошчанкай. Гэта “Таямніцы ў школьным ранцы” і “Уводзіны ў школьнае жыццё” – дапаможнік да новага курса, які ўводзіўся з 1 верасня 1995 года ў пачатковых класах. Менавіта з 1995 года і пачалася пісьменніцкая дзейнасць Галіны Уладзіміраўны Трафімавай.

У 1997 годзе сумесна з мужам Сяргеем Анатольевічам Трафімавым была распрацавана і апублікавана праграма “Здаровы лад жыцця” для вучняў 1-4 класаў. Адначасова  Галіна Уладзіміраўна  працавала над хрэстаматыямі “Секреты и диковинки окружающего мира”, “Тайны близкие и далекие” для пачатковых класаў школ Расійскай Федэрацыі, якія працавалі па сістэме Л.У. Занкова.

У 2001 годзе Галіна Уладзіміраўна стала пераможцай Міжнароднага конкурсу “Л.В. Занков и дидактика ХХІ века” за  кнігу “Секреты и диковинки окружающего мира”.

У 2001 годзе пісьменнікі Трафімавы  пачалі працаваць над комплексам дапаможнікаў па прадмеце “Окружающий мир” для 1-4 класаў школ Расійскай Федэрацыі, якія працавалі па праекце “Перспективная начальная школа (ПНШ)”. Дадзены камплект дапаможнікаў у 2006 годзе стаў лаурэатам галоўнай прэміі “Новое в науке, технологии и образовании”.

Літаратурнай дзейнасцю Г.У. Трафімавай зацікавілася прадстаўніцтва ААН у Беларусі і фонд ЮНЕСКА. У ходзе гэтага супрацоўніцтва быў напісаны і выдадзены шэраг кніг для дзяцей і дарослых па прафілактыцы СНІДу, палавому і маральнаму выхаванню.

За ўвесь творчы перыяд Галіна Уладзіміраўна Трафімава напісала шмат кніг, сярод якіх падручнікі, дапаможнікі, навукова-пазнавальная літаратура для дзяцей і кнігі для бацькоў.

З 2009 года - член ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

У 2010 годзе Галіна Уладзіміраўна і Сяргей Анатольевіч Трафімавы сталі дыпламантамі Рэспубліканскага конкурсу ў намінацыі “Дзіцячая літаратура”.

У 2012 годзе – лаўрэат першай літаратурнай прэміі імя Пятруся Броўкі ў намінацыі “Літаратура для дзяцей” Віцебскага аблвыканкама (за кнігі, выдадзеныя ў 2012 г.)

У 2014 годзе Галіна Уладзіміраўна ўзнагароджана  ГА “Саюз пісьменнікаў  Беларусі” нагрудным знакам “За  вялікі ўклад у літаратуру”.

У 2015 годзе Трафімава Галіна Уладзіміраўна ўдастоена ганаровага звання “Чалавек года Віцебшчыны - 2014” у намінацыі “Культура, искусство, духовное возрождение”.

У 2015 годзе Галіне Уладзіміраўне прысвоена званне “Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі”.

У 2018 годзе ўдастоена ганаровага дыплома Міжнароднай літаратурнай прэміі імя В. Біянкі ў намінацыі "Калектыў аўтараў".

У 2018 годзе  - лаўрэат "Літаратурнай прэміі імя Пятруся Броўкі" ў намінацыі "Літаратура для дзяцей".

У 2020 годзе Галіне Уладзіміраўне прысуджана Прэмія імя Удадзіміра Караткевіча ў намінацыі "Проза".

У 2021 годзе пісьменнікі зноў лаўрэаты "Літаратурнай прэміі імя Пятруся Броўкі" ў намінацыі "Літаратура для дзяцей".

Галіна Уладзіміраўна Трафімава (Шылко) нарадзілася ў вялікай сям'і. Разам з яе бацькамі жылі яшчэ бабуля, дзядуля, брат маці. Расла яна вельмі паслухмянай, спакойнай і акуратнай дзяўчынкай. Каля яе заўсёды збіралася кампанія дзяцей, бо ім было з ёй лёгка і цікава.

У красавіку 1967 года ў сям'ю прыйшла бяда. Трагічна гіне брат Раісы Пятроўны, маці Галіны, які вучыўся ў 10 класе СШ № 5. Дзядуля, які працаваў у СШ № 5 намеснікам дырэктара па гаспадарчай частцы, не мог ісці на працу, дзе кожны куток нагадваў яму пра сына. Яму неабходны быў побач родны чалавек. Ён вырашае ў гэтым жа годзе аддаць ў школу Галіну. У яе спыталі: «Ты пойдзеш у школу?». Яна адказала: «Пайду». І першага верасня 1967 года маленькая і далікатная Галіна пайшла ў першы клас. Яна была настолькі малая, што партфель, калі дзяўчынка спрабавала несці яго, нават не адрываўся ад падлогі. Дзядуля сам насіў яе партфель. Але праблема была яшчэ і ў тым, што ў тыя далёкія часы дзеці маглі ісці ў школу толькі з сямі гадоў. А Галіне было яшчэ толькі 6 гадоў і 9 месяцаў. І яе да першага студзеня 1968 года ў спіс класа не ўносілі, бо баяліся, што яна проста можа не справіцца з нагрузкамі.

Клас, у які прыйшла Галіна, быў вельмі вялікі. Спісачны склад – 46 чалавек. Вучылася яна вельмі старанна. Яе першай настаўніцай была Кур’янава Маргарыта Міхайлаўна. Гэтыя дзеці былі яе першым наборам. З успамінаў Маргарыты Міхайлаўны: “Галіна была вельмі ціхай і спакойнай. Але ў той жа час вельмі дружалюбнай, у любых мерапрыемствах прымала самы актыўны ўдзел. Вельмі старанна і адказна ставілася да вучобы. Каб прывучыць рабят да чысціні і акуратнасці пры пісьме, Маргарыта Міхайлаўна выкарыстоўвала папяровыя зорачкі, якімі «ўзнагароджвала» самых акуратных вучняў. Усе дзеці ў класе хацелі мець на сваім сшытку такую зорачку. Але атрымаць яе можна было толькі, маючы 5 пяцёрак запар. Як яна была рада і вельмі ганарылася тым, што і на яе сшытках з'яўлялася зорачка!  Акрамя гэтага, ў чацвёртым класе Маргарыта Міхайлаўна часам давала дзецям свае працоўныя планы, каб яны самі паспрабавалі правесці той ці іншы ўрок. Галіне яна давярала праводзіць урокі па прыродазнаўству, рускай мове, чытанні, матэматыцы. І Маргарыта Міхайлаўна заўсёды дзівілася таму, як Галя выдатна спраўлялася з роляй настаўніка. Дзеці яе вельмі ўважліва слухалі, выдатна разумелі ўсе, што яна ім казала, выконвалі ўсе яе патрабаванні як настаўніка. Па словах Галіны Уладзіміраўны, менавіта ў гэты перыяд навучання ў школе яна і стала марыць быць настаўнікам. Галіна Уладзіміраўна з цеплынёй і любоўю ўспамінае сваю першую настаўніцу Кур’янаву Маргарыту Міхайлаўну: «Это был уникальный, творческий чело­век. Маргарита Михайловна была не просто хорошим учителем. Она научила нас дружить, переживать за общие дела, воспитывала желание стремиться к чему-то, добиваться успеха, но при этом не завидовать друг другу».

Галіна Уладзіміраўна з удзячнасцю кажа аб усіх настаўніках, якія яе вучылі. З 5 па 8 клас класным кіраўніком была Перагонцава (Васілевіч) Валянціна Аляксандраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, а ў 9-10 класах Цітовіч Тамара Іванаўна, настаўнік матэматыкі. Рускую літаратуру вяла Рахліна Алена Барысаўна, гісторыю – Гераскевіч Фёдар Рыгоравіч, біялогію – Ячмянёва Людміла Фёдараўна. Галіна Уладзіміраўна ведала, што будзе настаўнікам, але не адразу вызначылася з выбарам прадмета. Яна любіла гісторыю і біялогію. Але ўсё-такі ў 9-10 класах «перамаглі» хімія і біялогія. Вядома, тут вялікую ролю адыграла Ячменёва Людміла Фёдараўна. Вельмі цёпла Галіна Уладзіміраўна расказвае пра Людмілу Фёдараўну Ячмянёву - настаўніцу хіміі і біялогіі. Менавіта яна ўмацавала ў Галіне жаданне стаць настаўнікам. Паводле слоў Людмілы Фёдараўны, Галіна была здольная і дысцыплінаваная вучаніца, якая рабіла вельмі цікавыя паведамленні па батаніцы, заалогіі, анатоміі.  Людміла Фёдараўна паведаміла, што Галіна была сябрам гуртка «Юны біёлаг», стварала розныя наглядныя дапаможнікі для кабінета. Яе рукамі была сабрана папка «За страницами учебника - ботаники, зоологии, анатомии». Гэта быў дадатковы матэрыял па прадметах, узяты з розных крыніц. Галіна Уладзіміраўна ўспамінала, што ёй самой гэта было вельмі цікава.

Праблем з навучаннем не было. Маці ніколі не кантралявала выкананне дамашніх заданняў, бо дачка вельмі адказна ставілася да вучобы. Да 10 класа Галіна «ішла» на медаль. Але ў 10 класе на экзамене па матэматыцы нешта не атрымалася. На выпускным вечары дырэктар школы ёй сказаў, што ён рады таму, што яна не атрымала медаль, бо Галіна сама ў стане здаць усе экзамены і паступіць у інстытут. Так усё і выйшла. Галіна Уладзіміраўна сапраўды здала выдатна ўсе экзамены і з першага разу паступіла ў Віцебскі педагагічны інстытут імя Кірава на біёлага-хімічны факультэт. Тут ёй шанцавала на цікавых, захопленых сваёй працай выкладчыкаў. Адным з іх была Галіна Васільеўна Сірата, дацэнт, кандыдат педагагічных навук. Галіна Васільеўна ў сваіх успамінах адзначае, што студэнтка Шылко была адной з лепшых: «Она прекрасно училась, осмысленно овладевала знаниями, творчески их применяла как на занятиях, так и вне их». І гэта сапраўды так. Галіна Уладзіміраўна ўжо на чацвёртым курсе стала Ленінскім стыпендыятам. Яна ўдзельнічала ў шматлікіх алімпіядах.

Галіна Уладзіміраўна скончыла інстытут з дыпломам з адзнакай. Падчас вучобы ў інстытуце яна наведвала розныя гурткі, удзельнічала ў розных конкурсах па прадметах свайго факультэта. На чацвёртым курсе стала Ленінскім стыпендыятам. Яна ўспамінае, што і камсамольскаё жыццё было таксама вельмі  цікавым. У інстытуце яна была сакратаром камсамольскай арганізацыі факультэта. 

Як успамінае далей Галіна Васільеўна Сірата, студэнтка Шылко пастаянна «находилась в поиске и труде». А зараз яна - «неиссякаемый источник, творящий для людей, умело использующий накопленный опыт на благо познания людьми, особенно детьми».

У інстытуце Галіна Уладзіміраўна сустрэла свайго будучага мужа – Трафімава Сяргея Анатольевіча. На 5 курсе 5 снежня 1981 студэнтка Галіна Шылко стала Трафімавай. Галіна Уладзіміраўна прызналася нам, што шчаслівая, бо ёй сапраўды пашанцавала ў жыцці. Сяргей Анатольевіч - выдатны муж, бацька, паплечнік, сябар. Яны - аднадумцы. А гэта так рэдка ў жыцці бывае.

Маладым выдзелілі ў інтэрнаце пакой. Як жартаваў Сяргей Анатольевіч, ён быў 6 яго чаравікоў у шырыню і 13 - у даўжыню. Пакой з нумарам 113 быў шчаслівы для іх. Абстаноўка па-студэнцку простая: жалезны ложак, кніжная полка, стол для работы.

Педагагічная дзейнасць Галіны Уладзіміраўны пачалася фактычна з 4 курса інстытута, калі яна праходзіла практыку ў роднай школе № 5. Людміла Фёдараўна Ячмянёва ўспамінае пра тое, што ўрокі Галіны Уладзіміраўны «проходили на одном дыхании. Эрудированная студентка увлекала за собой учащихся. Дети ждали ее как старшего товарища. Уроки всегда были методически правильно поставлены. Она применяла различные методы в работе, на уроках всегда было интересно. Она умела снимать у детей напряжение, чтобы дальше можно было легко и спокойно работать, что очень нравилось ученикам. На уроках у Галины Владимировны была идеальная дисциплина, ученики с удовольствием получали необходимые знания». 30 чэрвеня 1982 года Галіна Уладзіміраўна атрымлівае Дыплом з адзнакай і едзе працаваць у родны горад Оршу. 

З верасня 1982 года яна - настаўнік Аршанскай школы-інтэрната. Дырэктарам гэтай школы быў у той час Сівакоў Віталь Аляксандравіч, які пазней быў назначаны на пасаду старшыні Аршанскага гарадскога Савета дэпутатаў. Ён успамінае, што быў вельмі задаволены маладым педагогам. Дзеці яе вельмі любілі, урокі былі прадуманымі і цікавымі. І сама Галіна Уладзіміраўна ўспамінае тыя гады з захаплененнем.

Узгадвае, што было цяжка, бо яна была не толькі настаўнікам, але і выхавальнікам, шмат гадзін праводзіла з дзецьмі. Але працавала захоплена, любіла дапытлівых вучняў,  не пакідала без адказу ні адзінага пытання.

Падчас працы ў школе-інтэрнаце Галіна Уладзіміраўна стала старшынёй пярвічнай арганізацыі Усесаюзнага таварыства “Знание”. Усачова Святлана Сяргееўна, намеснік старшыні грамадскага аб'яднання «Белорусское общество «Знание», успамінае, што Галіна Уладзіміраўна да гэтай працы, як зрэшты, і да любой іншай, ставілася грунтоўна: «Лучших учителей школы она привлекла к лекционной работе. Все тексты лекций были отрецензированы, на все выступления были написаны отзывы, составлены планы-графики выступлений лекторов не только в школе-интернате, но и на предприятиях района школы». Як вынік гэтай працы – першае месца ў аглядзе-конкурсе пярвічных арганізацый, які быў абвешчаны гарадской арганізацыяй таварыства «Белорусское общество «Знание». Сама Галіна Уладзіміраўна была ўзнагароджана турыстычнай пуцёўкай у Аўстрыю (чэрвень, 1984). За высокае лектарскае майстэрства потым яна была атэставаная лектарам абласнога звяна.