Беларускі пісьменнік. Настаўнік хіміі і біялогіі. Дыфектолаг. Член ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” (2009). Нарадзіўся 25 чэрвеня 1963 года ў г. Полацку Віцебскай вобласці. Жыве і працуе ў Оршы.
У 1980 годзе скончыў сярэднюю школу № 6 г. Наваполацка і паступіў ў Віцебскі педагагічны інстытут імя С.М. Кірава (закончыў у 1985 г).
З 1985 года па 1990 год працаваў настаўнікам біялогіі і хіміі Роска-Сялецкай сярэдняй школы Аршанскага раёна.
У гэты час (з 1990 г.) пачынае друкавацца ў часопісе “Біялогія ў школе”, з 1997 года – у часопісе “Здаровы лад жыцця”.
У 1990 годзе Сяргей Анатольевіч паступіў на завочнае аддзяленне Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага на факультэт дэфекталогіі (закончыў у 1993 г).
З 1990 года па 2011 год – настаўнік-дэфектолаг дапаможнай школы № 27 г. Оршы.
З верасня 2011 года працуе настаўнікам Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Оршы.
У 1996 годзе з’яўляецца першы артыкул у часопісе “Дефектология”.
З 1997 года пачаў працаваць у сааўтарстве з жонкай Г.У. Трафімавай.
З 2009 года - член ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, член ГА "Саюз пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы".
У 2012 годзе - лаўрэат "Літаратурнай прэміі імя Пятруся Броўкі" ў намінацыі "Літаратура для дзяцей".
У 2013 годзе Сяргей Анатольевіч узнагароджаны ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” нагрудным знакам “За вялікі ўклад у літаратуру”.
У 2018 годзе ўзнагроджаны ганаровым дыпломам Міжнароднай літаратурнай прэміі імя В.Біянкі ў намінацыі "Калектыў аўтараў".
У 2018 годзе - лаўрэат "Літаратурнай прэміі імя Пятруся Броўкі" ў намінацыі "Літаратура для дзяцей".
У 2020 годзе Сяргею Анатольевічу прысуджана Прэмія імя Уладзіміра Караткевіча.
У 2021 годзе пісьменнікі зноў сталі лаўрэатамі "Літаратурнай прэміі імя Пятруся Броўкі" ў намінацыі "Літаратура для дзяцей".
У 1970 годзе Сяргей Анатольевіч пайшоў у першы клас СШ № 4 г. Наваполацка. Па заканчэнні навучання ў пачатковай школе быў пераведзены ў 4 клас СШ № 6 г. Наваполацка.
У школе захапляўся хіміяй і геаграфіяй. Удзельнічаў у розных алімпіядах па хіміі. У 1978-1979 навучальным годзе перамог у абласной алімпіядзе па хіміі, якая праходзіла ў Віцебскім педагагічным інстытуце імя З.М. Кірава. Для ўдзельнікаў алімпіяды праводзілася экскурсія па інстытуту, падчас якой на Трафімава аказалі вялікае ўражанне лабараторыі, кабінеты, абсталяванне для эксперыментаў і даследаванняў, і ен адразу вырашыў паступіць на біелага-хімічны факультэт у гэты інстытут.
У 1980 годзе, пасля заканчэння 10 класаў, паступіў на біёлага-хімічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута імя З.М. Кірава. У інстытуце ўваходзіў у склад камсамольскага бюро факультэта, адказваў за культурна-масавую работу.
Па заканчэнні інстытута ў 1985 годзе быў накіраваны па размеркаванні на працу ў Аршанскі раен. З 1985 года па студзень 1990 года працаваў настаўнікам біялогіі і хіміі ў Роска-Сялецкай сярэдняй школе Аршанскага раена.
З лютага 1990 года па верасень 2011 года працаваў настаўнікам-дэфектолагам у дапаможнай школе № 27 г. Оршы.
У верасні 2011 года быў пераведзены ў Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзе і працуе па сенняшні дзень. У 1991-1993 годзе навучаўся завочна на дэфекталагічным факультэце ў Мінскім педагагічным інстытуце імя М. Горкага, дзе атрымаў другую вышэйшую адукацыю.