2012 год адзначаны важнай падзеяй для ўсіх аршанцаў – выданнем таленавітымі аўтарамі “Букваря Оршанского”. Першымі гэтую каштоўную кнігу атрымалі маладыя матулі, дзеці якіх з’явіліся на свет у юбілейны для горада дзень (945-годдзя Оршы).
“Букварь Оршанский” быў выдадзены па ініцыятыве намесніка старшыні Аршанскага райвыканкама А.В. Смірноўскага пры падтрымцы аддзела адукацыі, спорта і турызму і з’яўляецца своеасаблівым даведнікам па горадзе. Кожная літара буквара расказвае маленькім чытачам пра гісторыю і сучаснае жыцце нашага горада. Гэта падзея ўнікальная і тым, што такога выдання яшчэ няма ні ў адным горадзе рэспублікі.
Упершыню сваімі думкамі пра тое, што што вельмі важна было б выдаць кнігу пра родны горад для дзяцей малодшага школьнага ўзросту Алег Валер’евіч Смірноўскі падзяліўся ў пісьменнікамі ў 2010 годзе, у дзень святкавання 50-годдзя Галіны Уладзіміраўны Трафімавай. А летам 2011 года пачалося канструктыўнае абмеркаванне ідэі стварэння такой кнігі. Быў абвешчаны конкурс малюнкаў самых вядомых і значных мясцін нашага горада (сярод вучняў ДШМ №1), быў абмеркаваны спіс гарадскіх аб’ектаў, якія абавязкова павінны былі ўвайсці ў кнігу, былі праведзены нарады з супрацоўнікамі аддзела адукацыі, ажыццяўляўся пошук спонсараў выдання і г.д.
Першае выданне “Букваря Оршанского” выйшла ў “Аршанскай тыпаграфіі” тыражом 3 000 экзэмпляраў і было прымеркавана да Года кнігі. Першая прэзентацыя выдання адылася ў дзень святкавання 945-годдзя г.Оршы. Дырэктар Дома культуры чыгуначнікаў Таццяна Скрага напісала па гэтай кнізе сцэнарый гарадскога святочнага мерапрыемства, якое прайшло на галоўнай плошчы нашага горада. Кніга была падаравана ўсім прадстаўнікам дэлегацый, якія ў гэты дзень наведалі Оршу. На ўрачыстых лінейках 1 верасня яе атрымалі ў падарунак усе аршанскія першакласнікі. У верасні 2012 года прэзентацыі гэтай кнігі адбыліся ў дзіцячай бібліятэцы імя У.Караткевіча і ў дзяцячай бібліятэцы імя Н.Крупскай. Тыраж выдання – 3000 экземпляраў. | |
Другое выданне “Букваря Оршанского” выйшла ў свет у 2013 годзе, пасля аб’яднання г.Оршы і Аршанскага раёна ў адну адміністратыўна-тэрытарыяльную адзінку. У кнізе з’явіліся новыя раздзелы, прысвечаныя гістарычным і культурным каштоўнасцям Аршанскага раёна. З’явіліся артыкулы пра ікону Аршанскай Божай Маці, пра пасёлак Смаляны, старажытны г.п. Копысь, г. Барань, пра Купалаўскі запаведнік у Ляўках і іншыя матэрыялы. Малюнкі да “Букваря Оршанского” стварылі школьнікі ўсіх школ горада і раёна. Прозвішчы юных мастакоў размешчаны спіскам на старонках 58-59. Вокладка не змянілася. Кніга выйшла ў выдавецтве “Белфакта Медыя” (г. Мінск) тыражом 2 000 экзэмпляраў. | |
У 2014 годзе з’явілася новая ідэя. Пісьменнікі вырашылі стварыць новае, трэцяе выданне “Букваря Оршанского” на рускай і беларускай мовах. Абмеркаваўшы ідэю, прыступілі да работы. Пісьменнікі ўспамінаюць “… главная сложность подготовки книги была в том, что необходимо рассказы расположить в алфавитном порядке в соответствии одновременно и с русским и белорусским алфавитом. Также необходимо было вместить все рассказы по алфавиту на русском и белорусском языках на все те же 64 страницы букваря”. Пад кожным малюнкам у кнізе ўпершыню было ўказана імя і прозвішча аўтара. Выданне пад новай вокладкай выйшла ў выдавецтве “Белфакта Медыя” (г. Мінск) тыражом 2 500 экзэмпляраў. | |
У 2015 годзе, у гонар 70-годдзя Вялікай Перамогі, пісьменнікі выпусцілі чацьвертае выданне кнігі. У кнігу быў уведзены артыкул пра закладзеную ў Оршы “Алею летчыкаў”. Кніга выйшла ў “Аршанскай тыпаграфіі” тыражом 2 100 экзэмпляраў. | |
Пятае выданне кнігі “Букварь Оршанский. Буквар Аршанскі” пабачыла свет у 2016 годзе. Тэкс і малюнкі папярэдняга выдання не мяняліся. Упершыню частка тыражу выйшла ў цвёрдай вокладцы. Кніга выдадзена пры спонсарскай падтрымцы “ГАЗПРОМ – ТРАНСГАЗ – БЕЛАРУСЬ”. На вокладцы кнігі напісана: “Падарунак першакласніку падрыхтаваны і намаляваны Герб горада Оршы і эмблема спонсара”. Тыраж 2500 экз. | |
“Букварь Оршанский. Буквар Аршанскі” 2017 года выйшаў у Аршанскай друкарні тыражом 2000 экз. таксама ў цвёрдай і мяккай вокладцы. Абнавілася вокладка. Тэкс апавяданняў не змяняўся. Памянялася мастацкае афармленне старонак. Зьявіліся новыя малюнкі юных мастакоў. | |
"Букварь Оршанский. Буквар Аршанскі” 2018 года выдадзены Віцебскай друкарняй, тыраж 1700 экз. Павялічыўся аб'ём старонак – іх стала 76. Малюнкі дзяцей крыху павялічаны. Вокладка набыла выгляд меней афіцыйны і больш адаптаваны для вучняў першых класаў. | |
“Букварь Оршанский. Буквар Аршанскі” 2019 года выдадзены ў Аршанскай друкарні тыражом 1800 экз. Павялічаны аб’ём выдання да 84 старонак. Упершыню на старонках буквара ўведзены QR-коды. У канцы кнігі прадстаўлены малюнкі ўдзельнікаў конкурсу «Год малой радзімы», прысвечаныя Аршанскім славутасцям. Выданне выпушчана ў цвёрдай і мяккай вокладцы. Вокладка адаптаваная для першакласнікаў. | |
“Букварь Оршанский. Буквар Аршанскі” 2020 г. зноў выйшаў у Аршанскай друкарні тыражом 1700 экз. Кніга дапоўнена новым апавяданнем “Упраўленне па адукацыі” і малюнкамі да яго. Упершыню на новую вокладку вынесена эмблема Упраўлення па адукацыі Аршанскага райвыканкама. |
“Букварь Оршанский. Буквар Аршанскі” 2021 года выдання выйшаў у Віцебскай друкарні. Тыраж 1700 экз. Вокладка і змест ідэнтычныя (вышлі па арыгінал-макеце папярэдняга выдання). Асаблівасць кнігі ў тым, што прозвішчы аўтараў пазначаны не толькі на тытульным лісце кнігі, але і на вокладцы.
У газеце “Тэлеком-экспрэс” ад 9 кастрычніка 2014 года ў артыкуле “Продолжая дело Спиридона Соболя” намеснік старшыні Аршанскага райвыканкома Алег Валер’евіч Смірноўскі адзначае: “Уже стало доброй традицией вручать 1 сентября первоклассникам «Оршанский букварь», написанный Галиной и Сергеем Трафимовыми. Самая главная задумка этого проекта не в том, чтобы дети учились читать по этому букварю, а в том, чтобы они могли «выучить» по нему свою родную Оршанщину, ведь все значимые места нашего края отражены в этом букваре. Хочется верить, что это издание внесет большой вклад в патриотическое воспитание, в воспитание любви к своей малой родине”.
“Буквар Аршанскі” ў СМІ
- Гатоўская, Л. Унікальны друкаваны сувенір / Ліна Гатоўская // Вiцебскi рабочы. – 2012. – 1 верасня. – С. 4.
- Жыдкова, А. У Оршы надрукавалі ўнікальны Буквар / Аляўціна Жыдкова // Беларускi час. – 2012. – 19 октября. – С. 21.
- Камароўскі, М. Будзе аршанскі «буквар» / М. Камароўскі // Аршанская газета. – 2012. – 29 сак. – С. 3.
- Лютынскі, В. "Буквар Аршанскі" : для дзяцей і дарослых / Віктар, Лютынскі // Настаўнiцкая газета. – 2015. – 7 лютага. – C. 14
- Мачкова, В. Путешествие в мир букварей / Валентина Мачкова // Телеком-экспресс. – 2012. – 6 сентября. – С. 3.
- Парчэўская, М. «Аршанскі буквар учора і сёння» / Марыя Парчэўская // Телеком-экспресс. – 2017. – 18 октября. – С. 21.
- Турок, Н. Яго вялікасць Буквар / Настасся Турок // Аршанская газета. – 2012. – 1 верасня. – С. 3.
- Хитров, А. Издан Оршанский букварь / А. Хитров ; БелТА // Белорусская нива. – 2012. - 16 авг. – С. 6.
- Хітроў, А. [Аршанскі буквар] / А. Хітроў ; БелТА // Настаўнiцкая газета. – 2012. – 16 жн. – С. 1.
- Шкрабо, Е. Продолжая дело Спиридона Соболя / Елена Шкрабо // Телеком-эспресс. – 2014. – 9 окт. – С. 3.
- Шпаковская, Г. Букварь для оршанских первоклассников / Галина Шпаковская // Народнае слова. – 2012. – 13 окт. – С. 7.
-
Шаршавицкая, Ю. Оршанский букварь. 381 год спустя / Юлия Шаршавицкая // Телеком-экспресс. – 2012. – 26 июля. – С. 4.